Крэдытаванне нерухомасці

Стандартныя параметры крэдытавання ЗАТ «ГК Банк» фізічных асоб на набыццё аб’ектаў нерухомасці

Мэта крэдыту Набыццё аб’ектаў нерухомасці: кватэр, жылых дамоў, у тым ліку з адначасовым набыццём машына-месцаў
Тэрмін крэдыту* да 25 гадоў
Памер крэдыту У рамках крэдытаздольнасці: не менш за 50 000,00 рублёў і не больш за 80% ад кошту набываемай маёмасці. Магчыма ўключэнне ў сукупны даход заяўніка даходаў мужа / жонкі, бацькоў (усынавіцеляў) і дзяцей (усыноўленых) заяўніка. Пры гэтым чысты прыбытак заяўніка павінен пакрываць не менш за 30% сумы максімальна магчымых плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім у месяц.
Памер працэнтаў Стаўка рэфінансавання , павялічаная на 8 працэнтных пунктаў
Парадак прадастаўлення Аднаразова шляхам безнаяўнага пералічэння сумы крэдыту ў аплату нерухомасці на рахунак прадаўца маёмасці
Тэрміны пагашэння асноўнага доўгу Штомесяц роўнымі часткамі, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам выдачы крэдыту, не пазней за 25 чысла
Тэрміны выплаты працэнтаў Штомесяц, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення крэдыту, не пазней 25 чысла, у суме, налічанай за папярэдні месяц
Забеспячэнне Іпатэка набываемай маёмасці і даручальніцтва мужа / жонкі (пры іх наяўнасці), а таксама асоб, даходы якіх уключаны ў сукупны даход заяўніка
Праверка крэдытаздольнасці На падставе дакументальна пацверджаных звестак (даведкі з месца працы і да т. п.) аб даходах за апошнія 6 месяцаў
Дадатковыя ўмовы (пры набыцці жылога дома) Страхаванне маёмасці і грамадзянскай адказнасці, у тым ліку камбінаванае, на ўвесь тэрмін крэдытавання

* — узрост крэдытаатрымальніка на дату вяртання крэдыту не павінен перавышаць 70 гадоў.

«Нашыя крэдытныя праграмы распрацаваны спецыяльна для вас»
Упраўленне банкаўскiх паслуг

Кантактная інфармацыя

Тэлефон:
+375 (17) 270-90-00
+375 (29) 352-31-51

Дакументы

Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 24.12.2025 09:00:00
1 USD 2.88 2.925
1 EUR 3.39 3.445
100 RUB 3.66 3.72
Банк:
Дзейнічаюць з 24.12.2025 09:00:00
1 USD 2.88
1 EUR 3.39
100 RUB 3.66
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 24.12.2025 09:00:00
EUR/USD 1.16 1.185
EUR/RUB 91 94
USD/RUB 77 80
Банк:
Дзейнічаюць з 24.12.2025 09:00:00
1 USD 2.9127
1 EUR 3.4342
100 RUB 3.7094
Канвэртар











Iнтэрнэт-банк:
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ЗАТ "ТК Банк" неабходна ўвайсці ў яго праз адзiн браўзэраў: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.