Мікракрэдытаванне лізінгавых арганізацый
Паважаныя клiенты!
Прапануем вам два тыпы мiкракрэдытаў.
1. Мiкракрэдыт «Фiнансы»
2. Мiкракрэдыт «Фiнансы», адначасовая выдача
1. Мiкракрэдыт «Фiнансы»
Крэдытаатрымальнікі |
прадпрыемства мікра і малога бізнесу Рэспублікі Беларусь з колькасцю супрацоўнiкаў да 100 чалавек уключна, відам дзейнасці якіх з'яўляецца фінансавы лізінг |
Мэта крэдыту |
набыццё маёмасці для наступнай перадачы ў лізінг |
Тэрмін крэдыту
|
Да 5 гадоў
|
Памер крэдыту (паказчык запазычанасці аднаго крэдытаатрымальніка па мікракрэдытах "Фінансы") |
не болей за 15 000 базавых велічынь |
Валюта крэдыту |
беларускія рублі |
Памер працэнтаў |
15 |
Дадатковыя плацяжы |
1. За афармленне дагавораў забеспячэння: 2 базавыя велічыні за кожны дагавор; 2. За змяненне ўмоў крэдытавання, у тым ліку забеспячэння, па ініцыятыве крэдытаатрымальніка: 5 базавых велічынь за кожнае змяненне |
Парадак прадастаўлення |
Аднаразова або на працягу 6 месяцаў (неаднаўляльная крэдытная лінія); на рахункі крэдытаатрымальніка ў ЗАТ «ГК Банк» |
Парадак пагашэння крэдыту |
Графік у частцы сумы пагашэння ўстанаўліваецца індывідуальна, у тым ліку ў залежнасці ад графіка пагашэння фінансуемага дагавора лізінгу; магчыма прадастаўленне адтэрміноўкі на 6 месяцаў; дата пагашэння - не пазней за 10 чысла. Пры датэрміновым выкупе лізінгаатрымальнікам маёмасці, набытай за кошт крэдыту, крэдыт (яго адпаведная частка) пагашаецца датэрмінова не пазней за 3 працоўныя дні з даты выкупу |
Парадак выплаты працэнтаў |
Штомесяц, пачынаючы з 2 месяца крэдытавання, не пазней 10 чысла, ў суме, налічанай за папярэдні месяц |
Забеспячэнне |
зарука кіраўніка (заснавальніка, бенефіцыярнага ўласніка) і заклад ліквіднай рухомай і нерухомай (за выключэннем жылой нерухомасці) маёмасці (размытненай (пры неабходнасці), уведзенай у эксплуатацыю), ліквідных каштоўных папер, гарантыйны дэпазіт і інш. Да моманту перадачы маёмасці ў залог дапускаецца афармленне залогу правоў, залог правоў патрабавання лізінгавых плацяжоў |
Дадатковыя ўмовы |
Адкрыццё рахунку ў беларускіх рублях у ЗАТ «ГК Банк» і ажыццяўленне ўсіх разлікаў, звязаных з атрымліваемым фінансаваннем, праз адчынены рахунак, забеспячэнне штомесячных паступленняў грашовых сродкаў у суме, дастатковай для выканання абавязкаў па крэдытнаму дагавору ў бягучым перыядзе; іншыя ўмовы па рашэнні Упаўнаважанай службовай асобы |
2. Мiкракрэдыт «Фiнансы», адначасовая выдача
Крэдытаатрымальнікі |
прадпрыемствы мікра і малога бізнесу Рэспублікі Беларусь, адным з відаў дзейнасці якіх з'яўляецца фінансавы лізінг |
Мэта крэдыту |
набыццё маёмасці для наступнай перадачы ў лізінг |
Тэрмін крэдыту |
Да 5 гадоў |
Памер крэдыту (паказчык запазычанасці аднаго крэдытаатрымальніка) |
не болей за 15 000 базавых велічынь |
Валюта крэдыту |
беларускія рублі |
Памер працэнтаў |
15 |
Дадатковыя плацяжы |
1. За афармленне дагавораў забеспячэння: 2 базавыя велічыні за кожны дагавор. Плацёж ажыццяўляецца ў дзень падпісання крэдытнага дагавора; 2. За змяненне ўмоў крэдытавання, у тым ліку забеспячэння, па ініцыятыве крэдытаатрымальніка: 5 базавых велічынь за кожнае змяненне. Плацёж ажыццяўляецца ў дзень падпісання дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавора (дагавора забеспячэння). |
Парадак прадастаўлення |
Аднаразова, не пазней за 5 банкаўскіх дзён з даты заключэння крэдытнага дагавора, на рахункі крэдытаатрымальніка ў ЗАТ «ГК Банк» |
Парадак пагашэння крэдыту |
Штомесяц, не пазней за 10 чысло месяца, наступнага за месяцам выдачы крэдыту |
Парадак выплаты працэнтаў |
Штомесяц, не пазней за 10 чысло месяца, наступнага за месяцам выдачы крэдыту, у суме, налічанай за папярэдні месяц |
Забеспячэнне |
1. зарука кіраўніка ці (або) заснавальніка; 2. залог набытай маёмасці (да моманту перадачы маёмасці ў залог дапускаецца афармленне залогу правоў на набытую маёмасць); 3. залог правоў патрабавання лізінгавых плацяжоў па дагаворах лізінгу, якія фінансуюцца за кошт выдаваемага крэдыту |
Дадатковыя ўмовы |
Адкрыццё рахунку ў беларускіх рублях у ЗАТ «ГК Банк» і ажыццяўленне разлікаў, звязаных з атрымліваемым фінансаваннем, праз адчынены рахунак, забеспячэнне штомесячных паступленняў грашовых сродкаў у суме, дастатковай для выканання абавязкаў па крэдытнаму дагавору ў бягучым перыядзе; заключэнне крэдытнай дамовы на працягу 30 каляндарных дзён з даты прыняцця банкам станоўчага рашэння; іншыя ўмовы па рашэнні Упаўнаважанай службовай асобы банка |
Кантактная інфармацыя
Тэлефон: +375 (17) 270-11-10E-mail: shvetsov@tcbank.by
Пералік дакументаў для атрымання мiкракрэдыта "Фiнансы":
Банк: | купляе | прадае | ||
Дзейнічаюць з 08.12.2023 13:40:00 | ||||
1 USD | 3.19 | 3.22 | ||
1 EUR | 3.44 | 3.49 | ||
100 RUB | 3.43 | 3.49 | ||
Банк: | |||
Дзейнічаюць з 08.12.2023 13:40:00 | |||
1 USD | 3.19 | ||
1 EUR | 3.44 | ||
100 RUB | |||
Банк: | купляе | прадае | ||
Дзейнічаюць з 08.12.2023 13:40:00 | ||||
EUR/USD | 1.07 | 1.088 | ||
EUR/RUB | 98.5 | 101.5 | ||
USD/RUB | 91.5 | 94.5 | ||
Банк: | |||
Дзейнічаюць з 08.12.2023 13:40:00 | |||
1 USD | 3.22 | ||
1 EUR | 3.4708 | ||
100 RUB | 3.4795 | ||