Фiнансавая дасведчанасць

Фінансавая сістэма, якая істотна ўскладнілася ў цяперашні час, паскарэнне працэсу глабалізацыі і з'яўленне шырокага спектру новых складаных фінансавых прадуктаў і паслуг ставяць перад людзьмі складаныя задачы, да вырашэння якіх яны не заўсёды аказваюцца падрыхтаванымі. Гэта звязана з тым, што нярэдка ў грамадзян адсутнічаюць фінансавыя веды, навыкі планавання бюджэту хатніх гаспадарак і прыняцця ўзважаных рашэнняў па выкарыстанні фінансавых прадуктаў і паслуг.

У апошняе дзесяцігоддзе ў многіх краінах усё большая ўвага надаецца пытанням павышэння фінансавай дасведчанасці насельніцтва. Гэта цалкам заканамерна, паколькі належны ўзровень фінансавай дасведчанасці спрыяе павышэнню ўзроўню жыцця грамадзян, развіццю эканомікі і павышэнню грамадскага дабрабыту ў цэлым.

Фінансава дасведчанным чалавекам можна лічыць таго, хто валодае неабходнымі ведамі, разуменнем, навыкамі і упэўненасцю для прыняцця на практыцы правільных фінансавых рашэнняў і ажыццяўлення дзеянняў у адпаведнасці з канкрэтнымі абставінамі. Асновы ведаў і практычных навыкаў у галіне фінансаў неабходныя ўсім грамадзянам. Дзецям яны даюць уяўленне пра каштоўнасць грошай, закладваюць падмурак для далейшага развіцця навыкаў планавання бюджэту і зберажэнняў. Моладзі павышэнне дасведчанасці ў галіне фінансаў можа дапамагчы ў вырашэнні пытанняў фінансавання адукацыі або рашэння жыллёвай праблемы праз фінансавае планаванне, прыцягненне і эфектыўнае кіраванне крэдытнымі рэсурсамі. Дарослым людзям фінансавая дасведчанасць неабходная для кіравання асабістымі фінансамі, аптымізацыі суадносін зберажэнне — спажыванне, ацэнкі рызык і прыняцця разумных рашэнняў пры інвеставанні зберажэнняў, карыстанні рознымі фінансавымі прадуктамі і паслугамі, а таксама для планавання пенсійнага забеспячэння. Дасведчаны спажывец фінансавых паслуг лепш абаронены ад махлярства ў галіне фінансаў.

Уменне кіраваць заробленымі грашыма патрабуе цалкам новых навыкаў і ведаў — і менавіта яно можа прывесці Вас да фінансавай незалежнасці.

Штогод ва ўсім свеце праходзіць Тыдзень фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі (Global Money Week) — глабальная кампанія па павышэнню дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах.

Нацыянальным Банкам зацверджан план па павышэнню фінансавай дасведчанасці насельніцтва на 2025 – 2030 гады.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай дасведчанасці насельніцтва.

Тэматычныя мерапрыемствы ЗАТ "ТК Банк":

Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 17.04.2026 14:45:00
1 USD 2.82 2.875
1 EUR 3.335 3.39
100 RUB 3.68 3.744
Банк:
Дзейнічаюць з 17.04.2026 14:45:00
1 USD 2.82
1 EUR 3.335
100 RUB 3.68
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 17.04.2026 14:45:00
EUR/USD 1.17 1.195
EUR/RUB 89 93
USD/RUB 75.5 79
Банк:
Дзейнічаюць з 17.04.2026 14:45:00
1 USD 2.8328
1 EUR 3.3368
100 RUB 3.7438
Канвэртар











Iнтэрнэт-банк:
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ЗАТ "ТК Банк" неабходна ўвайсці ў яго праз адзiн браўзэраў: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.