Мікракрэдытаванне лізінгавых арганізацый
Стандартныя параметры мікракрэдытавання ЗАТ "ГК Банк" юрыдычных асоб-лізінгавых арганізацый
(мікракрэдыт "Фінансы")
Крэдытаатрымальнікі |
суб'екты малога прадпрымальніцтва, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, уключаныя Нацыянальным банкам у рэестр лізінгавых арганізацый, якiя ажыццяўляюць фінансава-гаспадарчую дзейнасць не менш, як 12 месяцаў |
Памер крэдыту (або) найбольшы памер аднаразовай запазычанасці па крэдыту |
не болей за 25 000 базавых велiчынь |
Валюта крэдыту |
беларускiя рублi |
Тэрмин кредиту |
да 5 гадоў |
Парадак прадастаўлення крэдыту, спосабы прадастаўлення |
шляхам залічэння на банкаўскі рахунак Крэдытаатрымальніка, адкрыты ў ЗАТ «ГК Банк»: крэдыт (адначасовая выдача); крэдытная лінія (тэрмін прадастаўлення да 6 месяцаў); аднаўляльная крэдытная лінія |
Мэты, на якія крэдыт можа быць выкарыстаны |
набыццё маёмасці для наступнай перадачы ў лізінг; без устанаўлення мэтавага выкарыстання |
Тэрмін і парадак пагашэння крэдыту |
пры адначасовай выдачы крэдыту: штомесяц, роўнымі часткамі, не пазней за 10 дзень месяца, пачынаючы з другога месяца крэдытавання (магчымая адтэрміноўка аплаты асноўнага доўгу тэрмінам да 3 месяцаў); пры крэдытнай лініі: штомесяц, роўнымі часткамі, не пазней за 10 дзень месяца, наступнага за месяцам заканчэння тэрміну прадастаўлення крэдыту (магчымая адтэрміноўка аплаты асноўнага доўгу тэрмінам да 6 месяцаў); пры аднаўляльнай крэдытнай лініі: не больш чым праз 180 каляндарных дзён з дня прадастаўлення кожнай часткі крэдыту (траншу) (вызначаецца зыходзячы з тэрміну абарачальнасці кароткатэрміновых актываў крэдытаатрымальніка або па абгрунтаванаму хадайніцтву Заяўніка) |
Памер працэнтаў за карыстанне крэдытам, парадак вызначэння іх памеру |
пераменная гадавая працэнтная стаўка ў памеры разліковай велічыні стандартнай рызыкі па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых юрыдычным асобам (без уліку крэдытаў, прадастаўленых на льготных умовах па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання), дзеючая на дату заключэння крэдытнага дагавора, павялічаная на 6,5 адсоткавых пунктаў |
Парадак выплаты працэнтаў |
штомесяц не пазней за 10 чысло месяца, наступнага за месяцам заключэння крэдытнага дагавора, у суме, налічанай за папярэдні месяц |
Спосабы забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытнай дамове і абавязковыя патрабаванні да такога забеспячэння * |
1. даручальніцтва кіраўніка (заснавальніка, бенефіцыярнага ўладальніка); 2. заклад рухомай (транспартныя сродкі не старэйшыя за 10 гадоў, вытворчае абсталяванне, тавары ў абароце) і (або) нерухомай маёмасці, у тым ліку набытай (да моманту перадачы маёмасці ў заклад дапускаецца афармленне закладу правоў на маёмасць, што набываецца); 3. залог правоў атрымання лізінгавых плацяжоў па дагаворах лізінгу (па крэдытах з устанаўленнем мэтавага выкарыстання) |
Кошт дадатковых платных паслуг |
у адпаведнасці з Пералікам плат (узнагароджанняў) за здзяйсняныя ЗАТ «ГК Банк» банкаўскія аперацыі і паслугі |
Дадатковыя ўмовы |
адкрыццё банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях у ЗАТ "ГК Банк" для ажыццяўлення ўсіх разлікаў, звязаных з атрыманнем фінансавання; забеспячэнне штомесячных паступленняў грашовых сродкаў у суме, дастатковай для выканання абавязацельстваў па крэдытнай дамове ў бягучым перыядзе; іншыя ўмовы па рашэнні Банка |
*- у выпадку, калі кіраўнік і (або) заснавальнікі, бенефіцыярныя ўладальнікі Крэдытаатрымальніка з'яўляюцца укладчыкамі ЗАТ «ГК Банк» на ўмовах тэрміновага безадзыўнага ўкладу (дэпазіту) тэрмінам не менш за 370 каляндарных дзён і на агульную суму не менш за 250 базавых велічынь, у якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдыце да 5000 базавых велічынь можа выступаць толькі даручальніцтва кіраўніка (заснавальніка, бенефіцыярнага ўладальніка).
Кантактная інфармацыя
Тэлефон: +375 (17) 270-11-10E-mail: staver@tcbank.by
Пералік дакументаў для атрымання мiкракрэдыта "Фiнансы":
Банк: | купляе | прадае | ||
Дзейнічаюць з 21.11.2024 09:00:00 | ||||
1 USD | 3.38 | 3.415 | ||
1 EUR | 3.565 | 3.6 | ||
100 RUB | 3.36 | 3.4 | ||
Банк: | |||
Дзейнічаюць з 21.11.2024 09:00:00 | |||
1 USD | 3.39 | ||
1 EUR | 3.565 | ||
100 RUB | 3.36 | ||
Банк: | купляе | прадае | ||
Дзейнічаюць з 21.11.2024 09:00:00 | ||||
EUR/USD | 1.045 | 1.07 | ||
EUR/RUB | 104.5 | 109.5 | ||
USD/RUB | 100 | 103.5 | ||
Банк: | |||
Дзейнічаюць з 21.11.2024 09:00:00 | |||
1 USD | 3.4007 | ||
1 EUR | 3.5895 | ||
100 RUB | 3.3954 | ||