Звароты
Разгляд зваротаў
Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей - звароты) у ЗАТ «ГК Банк» разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Правам на зварот валодаюць:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
- юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі;
- замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і асобы без грамадзянства, прадстаўніцтвы замежных арганізацый, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.
Звароты павінны быць пададзены ў ЗАТ “ГК Банк” на беларускай або рускай мове ў пісьмовай форме, а таксама могуць выкладацца ў вуснай форме падчас асабістага прыему.
Пісьмовыя звароты
Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), з дапамогай паштовай сувязі, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем тых, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў, павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас ЗАТ «ГК Банк» альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна.
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас ЗАТ «ГК Банк» альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца грамадзянамі ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца па адрасе: г.Мінск, вул. Ціміразева, 65а (другі паверх) і прадастаўляецца па першым патрабаванні грамадзяніна.
Асабісты прыём
ГРАФІКасабістага прыему грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыем) членамі Праўлення ЗАТ “ГК Банк”*:
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Пасада** |
Дзень***, час і месца асабістага прыему |
Тэлефон для папярэдняга запісу
|
|
Хайноўскі Сяргей Францавіч
|
Старшыня Праўлення
|
Першая серада кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А |
(017) 270 80 00 |
|
Фаррохі Хамід Махмуд
|
Намеснік Старшыні Праўлення |
Першы аўторак кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А |
(017) 270 80 00 |
|
Побаль Валерый Мікалаевіч |
Намеснік Старшыні Праўлення |
Першая пятніца кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А |
(017) 270 80 00 |
|
Клімашонак Анастасія Віктараўна |
Намеснік Старшыні Праўлення |
Першы чацвер кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А |
(017) 270 80 00 |
|
Грыхуцік Віктар Міхайлавіч |
Член Праўлення, службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль, начальнік упраўлення ўнутранага кантролю і камплаенс-кантролю |
Першы панядзелак кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А |
(017) 270 80 00 |
*Пры вусным звароце грамадзяне павінны прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны таксама прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
**Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму службовай асобы, якая павінна праводзіць прыём, асабісты прыём праводзіць службовая асоба, якая выконвае яе абавязкі.
***Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.
| Банк: | купляе | прадае | ||
| Дзейнічаюць з 24.12.2025 09:00:00 | ||||
| 1 USD | 2.88 | 2.925 | ||
| 1 EUR | 3.39 | 3.445 | ||
| 100 RUB | 3.66 | 3.72 | ||
| Банк: | |||
| Дзейнічаюць з 24.12.2025 09:00:00 | |||
| 1 USD | 2.88 | ||
| 1 EUR | 3.39 | ||
| 100 RUB | 3.66 | ||
| Банк: | купляе | прадае | ||
| Дзейнічаюць з 24.12.2025 09:00:00 | ||||
| EUR/USD | 1.16 | 1.185 | ||
| EUR/RUB | 91 | 94 | ||
| USD/RUB | 77 | 80 | ||
| Банк: | |||
| Дзейнічаюць з 24.12.2025 09:00:00 | |||
| 1 USD | 2.9127 | ||
| 1 EUR | 3.4342 | ||
| 100 RUB | 3.7094 | ||

Для выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ЗАТ "ТК Банк" неабходна ўвайсці ў яго праз адзiн браўзэраў: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.
