Аб пасяджэннях Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у першым квартале 2026 года

У першым квартале 2026 года адбылося шэсць пасяджэнняў Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк", на якіх разгледжаны пытанні карпаратыўнага кіравання і бягучай дзейнасці Банка, у тым ліку:

Аб зацвярджэнні ўмоў дагавора з выканаўцам ацэнкі.

Аб пагашэнні запазычанасці і аднясенні на выдаткі.

Аб выніках дзейнасці ЗАТ "ГК Банк" у чацвёртым квартале 2025 года.

Аб выкананні мерапрыемстваў Аператыўнага плана дзеянняў ЗАТ "ГК Банк" на 2025 год па зніжэнні аб'ёму неабслугоўваных актываў і запазычанасці, спісанай на пазабалансавыя рахункі, у чацвёртым квартале 2025 года.

Аб рабоце з аб'ектамі нерухомасці ў чацвёртым квартале 2025 года.

Аб ацэнцы эфектыўнасці дзейнасці і карпаратыўнага кіравання ўдзельнікаў банкаўскага холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ "ГК Банк", у чацвёртым квартале 2025 года.

Аб выніках знешняй незалежнай ацэнкі кошту долі ЗАТ "ГК Банк" у статутным фондзе ТАА "Гандлёвы Капітал-Захад".

Аб арганізацыі сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый ЗАТ "ГК Банк" у чацвёртым квартале 2025 года.

Аб працэсе рэалізацыі мэт і стратэгіі развіцця ЗАТ «ГК Банк».

Аб выкананні кіраўнікамі ЗАТ "ГК Банк" ключавых паказчыкаў эфектыўнасці дзейнасці ў 2025 годзе.

Аб прызнанні страціўшым сілу рашэння Праўлення ЗАТ "ГК Банк".

Аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк".

Аб дзейнасці аўдытарскага камітэта ЗАТ "ГК Банк" за другое паўгоддзе 2025 года.

Аб выніках праверак, праведзеных упраўленнем унутранага аўдыту ЗАТ "ГК Банк" у другім паўгоддзі 2025 года.

Аб выкананні плана работы ўпраўлення ўнутранага аўдыту ЗАТ "ГК Банк" на 2025 год.

Аб стане і эфектыўнасці сістэмы кіравання рызыкамі ў ЗАТ "ГК Банк" за другое паўгоддзе 2025 года.

Аб дзейнасці камітэта па рызыках ЗАТ "ГК Банк" у 2025 годзе.

Аб разглядзе вынікаў стрэс-тэставання стратэгічнай рызыкі і зацвярджэнні сцэнарыяў для чарговага стрэс-тэставання стратэгічнай рызыкі.

Аб падаўжэнні кантракта з дырэктарам унітарнага прадпрыемства "Гандлёвы Капітал-Інвест"

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб Савеце Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк".

Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Методыкі ацэнкі штомесячнага даходу службовай асобы і перыядычнасці яе прымянення з мэтай вызначэння службовай асобы ў якасці асобы, якая выконвае ключавыя функцыі ў ЗАТ "ГК Банк".

Аб разглядзе Аўдытарскага заключэння ТАА "ФБК-Бел" па выніках аўдыту гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ "ГК Банк", складзенай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па стане на 01 студзеня 2026 года.

Аб разглядзе Заключэння рэвізора ЗАТ "ГК Банк" "Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2025 год".

Аб выніках ацэнкі эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання ЗАТ "ГК Банк" у 2025 годзе.

Аб выніках рэалізацыі Правілаў унутранага кантролю ЗАТ "ГК Банк" у сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый за 2025 год.

Аб разглядзе Справаздачы аб унутранай ацэнцы рызык, звязаных з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння, за 2023-2025 гады.

Аб рэкамендуемым памеры ўзнагароджання і кампенсацыі выдаткаў Рэвізору ЗАТ «ГК Банк» за выкананне ім сваіх функцыянальных абавязкаў.

Аб рэкамендуемым памеры дывідэндаў і тэрмінах іх выплаты.

Аб размеркаванні прыбытку ЗАТ "ГК Банк" у 2026 годзе.

Аб разглядзе праекта Справаздачы аб выніках дзейнасці ЗАТ "ГК Банк", рэалізацыі стратэгічнага плана развіцця ЗАТ "ГК Банк" за 2025 год.

Аб разглядзе праекта Справаздачы аб дзейнасці Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" за 2025 год.

Аб разглядзе праекта Змяненняў і дапаўненні ў Стратэгію кіравання рызыкамі ЗАТ "ГК Банк" і банкаўскага холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ "ГК Банк", на 2026-2028 гады.

Аб выбранні Старшыні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк".

Аб карпаратыўным кіраванні ў ЗАТ "ГК Банк".

Аб выплаце ўзнагароджання па выніках работы ЗАТ "ГК Банк" за 2025 год.

Аб рабоце унітарнага прадпрыемства "Гандлёвы Капітал-Інвест", ТАА "Гандлёвы Капітал-Захад" з аб'ектамі нерухомасці ў 2025 годзе.

Аб разглядзе заключэння Рэвізара ТАА "Гандлёвы Капітал-Захад" па выніках правядзення штогадовай рэвізіі дзейнасці ТАА "Гандлёвы Капітал-Захад" за 2025 год, аўдытарскага заключэння ТАА "ФБК-Бел" па выніках аўдыту бухгалтарскай справаздачнасці ТАА "Гандлёвы Капітал-Захад" за 2025 год.

Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы, гадавой бухгалтарскай справаздачнасці і размеркаванні прыбытку ТАА «Гандлёвы Капітал-Захад» за 2025 год.

Аб абранні Рэвізара ТАА «Гандлёвы Капітал-Захад», вызначэнні памеру ўзнагароджання і кампенсацыі выдаткаў Рэвізору ТАА «Гандлёвы Капітал-Захад» за выкананне сваіх абавязкаў.

Аб зацвярджэнні Парадку стварэння і выкарыстання фонду інвестыцыйнага крэдытавання ЗАТ "ГК Банк".

Аб унясенні змен у:

Палажэнне аб аўдытарскім камітэце ЗАТ "ГК Банк";

Палажэнне аб камітэце па рызыках ЗАТ "ГК Банк";

Палажэнне аб парадку кіравання канфліктам інтарэсаў у ЗАТ "ГК Банк" і банкаўскім холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ "ГК Банк";

Пералік кіраўніцкай справаздачнасці ЗАТ «ГК Банк» II (надбанкаўскага) ўзроўню;

Палажэнне аб сістэме аплаты працы ў ЗАТ "ГК Банк" і банкаўскім холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ "ГК Банк".


Апошнія навіны

Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 15.04.2026 14:55:00
1 USD 2.82 2.86
1 EUR 3.31 3.36
100 RUB 3.72 3.77
Банк:
Дзейнічаюць з 15.04.2026 14:55:00
1 USD 2.81
1 EUR 3.31
100 RUB 3.72
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 15.04.2026 14:55:00
EUR/USD 1.17 1.195
EUR/RUB 88.4 91.5
USD/RUB 75 78
Банк:
Дзейнічаюць з 15.04.2026 14:55:00
1 USD 2.8305
1 EUR 3.3371
100 RUB 3.7632
Канвэртар











Iнтэрнэт-банк:
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ЗАТ "ТК Банк" неабходна ўвайсці ў яго праз адзiн браўзэраў: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.