Фiнансавая дасведчанасць
Фінансавая сістэма, якая істотна ўскладнілася ў цяперашні час, паскарэнне працэсу глабалізацыі і з'яўленне шырокага спектру новых складаных фінансавых прадуктаў і паслуг ставяць перад людзьмі складаныя задачы, да вырашэння якіх, яны не заўсёды аказваюцца падрыхтаванымі. Гэта звязана з тым, што нярэдка ў грамадзян адсутнічаюць фінансавыя веды, навыкі планавання бюджэту хатніх гаспадарак і прыняцця ўзважаных рашэнняў па выкарыстанні фінансавых прадуктаў і паслуг.
У апошняе дзесяцігоддзе ў многіх краінах усё большая ўвага надаецца пытанням павышэння фінансавай дасведчанасці насельніцтва. Гэта цалкам заканамерна, паколькі належны ўзровень фінансавай дасведчанасці спрыяе павышэнню ўзроўню жыцця грамадзян, развіццю эканомікі і павышэнню грамадскага дабрабыту ў цэлым.
Фінансава дасведчанным чалавекам можна лічыць таго, хто валодае неабходнымі ведамі, разуменнем, навыкамі і упэўненасцю для прыняцця на практыцы правільных фінансавых рашэнняў і ажыццяўлення дзеянняў у адпаведнасці з канкрэтнымі абставінамі. Асновы ведаў і практычных навыкаў у галіне фінансаў неабходныя ўсім грамадзянам. Дзецям яны даюць уяўленне пра каштоўнасць грошай, закладваюць падмурак для далейшага развіцця навыкаў планавання бюджэту і зберажэнняў. Моладзі павышэнне дасведчанасці ў галіне фінансаў можа дапамагчы ў вырашэнні пытанняў фінансавання адукацыі або рашэння жыллёвай праблемы праз фінансавае планаванне, прыцягненне і эфектыўнае кіраванне крэдытнымі рэсурсамі. Дарослым людзям фінансавая дасведчанасць неабходная для кіравання асабістымі фінансамі, аптымізацыі суадносін зберажэнне - спажыванне, ацэнкі рызык і прыняцця разумных рашэнняў пры інвеставанні зберажэнняў, карыстанні рознымі фінансавымі прадуктамі і паслугамі, а таксама для планавання пенсійнага забеспячэння. Дасведчаны спажывец фінансавых паслуг лепш абаронены ад махлярства ў галіне фінансаў.
Уменне кіраваць заробленымі грашыма патрабуе цалкам новых навыкаў і ведаў - і менавіта яно можа прывесці Вас да фінансавай незалежнасці.
Штогод ва ўсім свеце праходзіць Тыдзень фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі (Global Money Week) - глабальная кампанія па павышэнню дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах.
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з Нацыянальным Банкам зацверджаны план сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнню фінансавай дасведчанасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2019 - 2024 гады, а таксама мерапрыемствы па яго рэалізацыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай дасведчанасці насельніцтва.
Тэматычныя мерапрыемствы ЗАТ "ТК Банк":
Банк: | купляе | прадае | ||
Дзейнічаюць з 21.02.2025 09:00:00 | ||||
1 USD | 3.175 | 3.224 | ||
1 EUR | 3.34 | 3.42 | ||
100 RUB | 3.52 | 3.6 | ||
Банк: | |||
Дзейнічаюць з 21.02.2025 09:00:00 | |||
1 USD | 3.175 | ||
1 EUR | 3.34 | ||
100 RUB | 3.52 | ||
Банк: | купляе | прадае | ||
Дзейнічаюць з 21.02.2025 09:00:00 | ||||
EUR/USD | 1.04 | 1.07 | ||
EUR/RUB | 92.5 | 98 | ||
USD/RUB | 88 | 90.8 | ||
Банк: | |||
Дзейнічаюць з 21.02.2025 09:00:00 | |||
1 USD | 3.2239 | ||
1 EUR | 3.3661 | ||
100 RUB | 3.5627 | ||