Звароты

Разгляд зваротаў

Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей - звароты) у ЗАТ «ГК Банк» разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Правам на зварот валодаюць:

    • грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
    • юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі;
    • замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і асобы без грамадзянства, прадстаўніцтвы замежных арганізацый, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

    Звароты павінны быць пададзены ў ЗАТ “ГК Банк” на беларускай або рускай мове ў пісьмовай форме, а таксама могуць выкладацца ў вуснай форме падчас асабістага прыему.

Пісьмовыя звароты

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), з дапамогай паштовай сувязі, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем тых, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў, павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас ЗАТ «ГК Банк» альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна.

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас ЗАТ «ГК Банк» альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца грамадзянамі ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца па адрасе: г.Мінск, вул. Ціміразева, 65а (другі паверх) і прадастаўляецца па першым патрабаванні грамадзяніна.

Асабісты прыём

ГРАФІК
асабістага прыему грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыем) членамі Праўлення ЗАТ “ГК Банк”*:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада**

Дзень***, час і месца асабістага прыему

Тэлефон для папярэдняга запісу

Хайноўскі Сяргей Францавіч

Старшыня Праўлення

Першая серада кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А

(017) 270 80 00

Фаррохі Хамід Махмуд

Намеснік Старшыні Праўлення

Першы аўторак кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А

(017) 270 80 00

Побаль Валерый Мікалаевіч

Намеснік Старшыні Праўлення

Першая пятніца кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А

(017) 270 80 00

Клімашонак Анастасія Віктараўна

Намеснік Старшыні Праўлення

Першы чацвер кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А

(017) 270 80 00

Грыхуцік Віктар Міхайлавіч

Член Праўлення, службовая асоба, адказная за ўнутраны кантроль, начальнік упраўлення ўнутранага кантролю і камплаенс-кантролю

Першы панядзелак кожнага месяца з 9.00 до 13.00, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А

(017) 270 80 00

*Пры вусным звароце грамадзяне павінны прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны таксама прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

**Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму службовай асобы, якая павінна праводзіць прыём, асабісты прыём праводзіць службовая асоба, якая выконвае яе абавязкі.

***Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.



Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 20.12.2024 12:50:00
1 USD 3.41 3.47
1 EUR 3.59 3.63
100 RUB 3.33 3.381
Банк:
Дзейнічаюць з 20.12.2024 12:50:00
1 USD 3.42
1 EUR 3.59
100 RUB 3.33
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 20.12.2024 12:50:00
EUR/USD 1.035 1.065
EUR/RUB 105 112
USD/RUB 100 102.8
Банк:
Дзейнічаюць з 20.12.2024 12:50:00
1 USD 3.472
1 EUR 3.614
100 RUB 3.3802
Канвэртар











Iнтэрнэт-банк:
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ЗАТ "ТК Банк" неабходна ўвайсці ў яго праз адзiн браўзэраў: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.