15.09.2022 адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк"

Закрытае акцыянернае таварыства "Банк гандлёвы капітал" (ЗАТ "ГК Банк"), месцазнаходжанне: Рэспубліка Беларусь, 220035, г. Мінск, вул. Ціміразева, 65А, паведамляе, што 15 верасня 2022 года ў 15:00 па адрасе: Ісламская Рэспубліка Іран, г. Тэгеран, скрыжаванне вул. Тэлегані і вул. Неджатоллахі, адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" з наступнымі параметрамі:

парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк":

Пытанне 1. Аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў члена Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк".

Пытанне 2. Аб абранні члена Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк".

форма правядзення пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" - вочная;

форма галасавання па пытаннях парадку дня - адкрытая;

інфармацыя, неабходная для прыняцця рашэнняў па парадку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", прадастаўляецца па першым патрабаванні асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", заяўленаму у звароце на імя Старшыні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" на адрас ЗАТ "ГК Банк": Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А;

прыём заяў аб кандыдатурах на замяшчэнне члена Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк", які выбывае, скончаны 25 жніўня 2022 года;

рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", ажыццяўляецца на падставе дадзеных рэестра ўладальнікаў акцый ЗАТ "ГК Банк", сфармаванага на 12 верасня 2022 года, і праводзіцца з 14.00 да 14.30 15 верасня 2022 года па адрасе месца правядзення пазачаровага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк";

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" склікаецца па патрабаванні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у адпаведнасці з рашэннем ад 05.09.2022 (пратакол № 7.2022).


Апошнія навіны

Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 19.04.2024 13:50:00
1 USD 3.25 3.28
1 EUR 3.47 3.54
100 RUB 3.45 3.48
Банк:
Дзейнічаюць з 19.04.2024 13:50:00
1 USD 3.26
1 EUR 3.47
100 RUB 3.46
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 19.04.2024 13:50:00
EUR/USD 1.06 1.085
EUR/RUB 99.5 102.6
USD/RUB 93.8 95.5
Банк:
Дзейнічаюць з 19.04.2024 13:50:00
1 USD 3.2757
1 EUR 3.4954
100 RUB 3.4772
Канвэртар

Войти в интернет-банк
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ТК Банка неабходна зайсці ў яго праз браўзэр Internet Explorer версіі
8 і вышэй.