12.03.2025 адбудзецца гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк"

Закрытае акцыянернае таварыства "Банк гандлёвы капітал" (ЗАТ "ГК Банк"), месцазнаходжанне: Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А, паведамляе, што 12 сакавіка 2025 года ў 15:00 па адрасе: Ісламская Рэспубліка Іран, г. Тэгеран, скрыжаванне вул. Цялегані і вул. Неджаталахі, памяшканне Банка Тэджарат, адбудзецца гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ «ГК Банк» з наступнымі параметрамі:

парадак дня гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк":

Пытанне 1. Аб выніках дзейнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2024 год і выніках рэалізацыі Стратэгічнага плана развіцця ЗАТ "ГК Банк" на 2023-2025 гады ў 2024 годзе.

Пытанне 2. Аб разглядзе заключэння рэвізара ЗАТ "ГК Банк" па выніках правядзення штогадовай рэвізіі дзейнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2024 год.

Пытанне 3. Аб разглядзе аўдытарскага заключэння унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "АйКьюЦі Эшуранс", падрыхтаванага па выніках штогадовай аўдытарскай праверкі дакладнасці гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ "ГК Банк", складзенай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па стане на 01 студзеня 2025 года.

Пытанне 4. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы ЗАТ "ГК Банк" за 2024 год.

Пытанне 5. Аб выніках ўнутранай ацэнкі эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання ЗАТ "ГК Банк" за 2024 год.

Пытанне 6. Аб дзейнасці Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у 2024 годзе.

Пытанне 7. Аб размеркаванні прыбытку ЗАТ "ГК Банк" за 2024 год.

Пытанне 8. Аб выбранні членаў Савета Дырэктараў, рэвізору ЗАТ "ГК Банк" і аб вызначэнні памеру ўзнагароджанняў членам Савета Дырэктараў, рэвізору ЗАТ "ГК Банк".

Пытанне 9. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ЗАТ "ГК Банк".

Форма правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" - вочная;

форма галасавання па пытаннях парадку дня - адкрытая;

інфармацыя, неабходная для прыняцця рашэнняў па парадку дня гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", прадастаўляецца па першым патрабаванні асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", заяўленым у звароце на імя Старшыні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк»;

інфармацыя аб дзейнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2024 год даступна для азнаямлення асобам, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", па наступных адрасах:

Ісламская Рэспубліка Іран, г. Тэгеран, скрыжаванне вул. Цялегані, на рагу вул. Неджаталахі, Банк Тэджарат,

Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Ціміразева, 65А, ЗАТ "ГК Банк";

прыём прапаноў у парадак дня гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" і заяў аб кандыдатурах у Савет Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" скончаны 30 студзеня 2025 года;

рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", ажыццяўляецца на падставе дадзеных рэестра ўладальнікаў акцый ЗАТ "ГК Банк", сфарміраванага на 28 лютага 2025 года, і праводзіцца з 14:00 да 14:30 12 сакавіка 2025 года па адрасе месца правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк";

гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" склікаецца па патрабаванні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у адпаведнасці з рашэннем ад 12.02.2025 (пратакол № 1.2025).


Апошнія навіны

Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 10.07.2025 09:20:00
1 USD 2.925 2.954
1 EUR 3.42 3.46
100 RUB 3.74 3.77
Банк:
Дзейнічаюць з 10.07.2025 09:20:00
1 USD 2.925
1 EUR 3.42
100 RUB 3.74
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 10.07.2025 09:20:00
EUR/USD 1.155 1.174
EUR/RUB 90 92.1
USD/RUB 77 78.7
Банк:
Дзейнічаюць з 10.07.2025 09:20:00
1 USD 2.9524
1 EUR 3.4584
100 RUB 3.7644
Канвэртар











Iнтэрнэт-банк:
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ЗАТ "ТК Банк" неабходна ўвайсці ў яго праз адзiн браўзэраў: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.