10.08.2020 адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ «ГК Банк»

Закрытае акцыянернае таварыства «Банк гандлёвы капітал» (ЗАТ «ГК Банк»), месцазнаходжанне: Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65а, паведамляе, што 10 жніўня 2020 года ў 15:00 па адрасе: Ісламская Рэспубліка Іран, г.Тэгеран, скрыжаванне вул.Тэлегані і вул.Неджатоллахі, адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ «ГК Банк» з наступнымі параметрамі:

- парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «ГК Банк»: «Пытанне 1. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ЗАТ «ГК Банк»; Пытанне 2. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб Савеце Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк».

 - форма правядзення пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «ГК Банк» - вочная;

 - форма галасавання па пытаннях парадку дня - адкрытая;

- інфармацыя, неабходная для прыняцця рашэнняў па парадку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «ГК Банк», прадастаўляецца па першым патрабаванні асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ «ГК Банк», заяўленаму ў звароце на імя Старшыні Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк» на адрас ЗАТ «ГК Банк»: Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65а;

- рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ «ГК Банк», ажыццяўляецца на падставе дадзеных рэестра ўладальнікаў акцый ЗАТ «ГК Банк», сфармаванага на 27 ліпеня 2020 года, з 14.00 да 14.30 10 жніўня 2020 года па адрасе месца правядзення пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «ГК Банк».

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ «ГК Банк» склікаецца па патрабаванні Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк» у адпаведнасці з рашэннем ад 21.07.2020 (пратакол №7.2020).


Апошнія навіны

Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 24.04.2024 12:55:00
1 USD 3.242 3.26
1 EUR 3.455 3.53
100 RUB 3.46 3.52
Банк:
Дзейнічаюць з 24.04.2024 12:55:00
1 USD 3.248
1 EUR 3.47
100 RUB 3.47
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 24.04.2024 12:55:00
EUR/USD 1.055 1.085
EUR/RUB 98 101.7
USD/RUB 91.5 94
Банк:
Дзейнічаюць з 24.04.2024 12:55:00
1 USD 3.2543
1 EUR 3.4694
100 RUB 3.4845
Канвэртар

Войти в интернет-банк
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ТК Банка неабходна зайсці ў яго праз браўзэр Internet Explorer версіі
8 і вышэй.