03.06.2025 адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк"

Закрытае акцыянернае таварыства "Банк гандлёвы капітал" (ЗАТ "ГК Банк"), месцазнаходжанне: Рэспубліка Беларусь, 220035, г. Мінск, вул. Ціміразева, 65А, паведамляе, што 03 чэрвеня 2025 года ў 15:00 па адрасе: Ісламская Рэспубліка Іран, г. Тэгеран, скрыжаванне вул. Цялегані, на рагу вул. Неджаталахі, памяшканне Банка Тэджарат, адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" з наступнымі параметрамі:

парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк":

1. Аб павелічэнні статутнага фонду ЗАТ "ГК Банк".
2. Аб унясенні змянення ў Статут ЗАТ "ГК Банк".

форма правядзення пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" - вочная;
форма галасавання па пытаннях парадку дня - адкрытая;

спіс інфармацыі (дакументаў) да пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк":
выпіска з пратаколу гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" ад 12.03.2025 № 2.2025;
праект Змяненняў ў Статут ЗАТ "ГК Банк";

інфармацыя, неабходная для прыняцця рашэнняў па парадку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", прадастаўляецца па першым патрабаванні асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", заяўленаму ў звароце на імя Старшыні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" на адрас ЗАТ "ГК Банк": Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А;

прыём прапаноў у парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" ажыццяўляецца да 28 траўня 2025 года;

рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", ажыццяўляецца на падставе дадзеных рэестра ўладальнікаў акцый ЗАТ "ГК Банк", сфармаванага на 30 траўня 2025 года, і праводзіцца 03 чэрвеня 2025 года з 14.00 да 14.30 па адрасе месца правядзення пазачаровага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк";

пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" склікаецца па патрабаванні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у адпаведнасці з рашэннем ад 23.05.2025 (пратакол № 6.2025).


Апошнія навіны

Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 10.09.2026 09:00:00
1 USD 3.02 3.06
1 EUR 3.51 3.6
100 RUB 3.1 3.59
Банк:
Дзейнічаюць з 10.09.2026 09:00:00
1 USD 3.02
1 EUR 3.51
100 RUB 3.1
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 10.09.2026 09:00:00
EUR/USD 1.15 1.18
EUR/RUB 98 116
USD/RUB 84.5 98.5
Банк:
Дзейнічаюць з 10.09.2026 09:00:00
1 USD 3.0581
1 EUR 3.5545
100 RUB 3.5862
Канвэртар











Iнтэрнэт-банк:
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ЗАТ "ТК Банк" неабходна ўвайсці ў яго праз адзiн браўзэраў: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.