16.03.2019 адбудзецца Гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ «ГК Банк»

Закрытае акцыянернае таварыства «Банк гандлёвы капітал» (ЗАТ «ГК Банк»), месцазнаходжанне: Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65 А, паведамляе, што 16 сакавіка 2019 года ў 15:00 па адрасе: Ісламская Рэспубліка Іран, г.Тэгеран, скрыжаванне вул.Тэлегані і вул.Неджатоллахі, адбудзецца Гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ «ГК Банк» з наступнымі параметрамі:

  • парадак дня Гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «ГК Банк»:
  • Пытанне 1. Аб разглядзе справаздачы Праўлення ЗАТ «ГК Банк» аб выніках дзейнасці ЗАТ «ГК Банк» у 2018 годзе;

    Пытанне 2. Аб разглядзе заключэння Рэвізора ЗАТ «ГК Банк»;

    Пытанне 3. Аб разглядзе аўдытарскага заключэння ААТ "ФБК-Бел», падрыхтаванага па выніках штогадовай аўдытарскай праверкі дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ «ГК Банк», складзенай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па стане на 01 студзеня 2019 году;

    Пытанне 4. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы ЗАТ «ГК Банк» за 2018 год;

    Пытанне 5. Аб размеркаванні прыбытку ЗАТ «ГК Банк» за 2018 год;

    Пытанне 6. Аб выніках самаацэнкі эфектыўнасці дзейнасці: Савета Дырэктароў ЗАТ «ГК Банк» і яго членаў, Старшыні Савета Дырэктароў, аўдытарскага камітэта, камітэта па рызыках, а таксама ўнутранай ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Праўлення ЗАТ «ГК Банк»;

    Пытанне 7. Аб абранні членаў выбарных органаў ЗАТ «ГК Банк»;

    Пытанне 8. Аб унясенні змяненняў у Статут ЗАТ «ГК Банк».

  • форма правядзення Гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «ГК Банк» - вочная;
  • форма галасавання па пытаннях парадку дня - адкрытая;
  • інфармацыя, неабходная для прыняцця рашэнняў па парадку дня Гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «ГК Банк», прадастаўляецца па першым патрабаванні асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым агульным сходзе акцыянераў ЗАТ «ГК Банк», заяўленаму ў звароце на імя Старшыні Савета Дырэктароў ЗАТ «ГК Банк» на адрас ЗАТ «ГК Банк»: Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65а;
  • рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым агульным сходзе акцыянераў ЗАТ «ГК Банк», ажыццяўляецца на падставе дадзеных рэестра ўладальнікаў акцый ЗАТ «ГК Банк», сфармаванага на 04 сакавіка 2019 года, і адбываецца з 14.00 да 14.30 16 сакавіка 2019 года па адрасе месца правядзення Гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «ГК Банк».

Гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ «ГК Банк» склікаецца па патрабаванні Савета Дырэктароў ЗАТ «ГК Банк» у адпаведнасці з рашэннем ад 13.02.2019 (пратакол № 1.2019).



Апошнія навіны

Курсы валют
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 19.09.2019 13:20:00
1 USD 2.045 2.055
1 EUR 2.26 2.28
100 RUB 3.18 3.2
Банк:
Дзейнічаюць з 19.09.2019 13:20:00
1 USD 2.045
1 EUR 2.26
100 RUB
Банк: купляе прадае
Дзейнічаюць з 19.09.2019 13:20:00
EUR/USD 1.1 1.115
EUR/RUB 70.65 71.7
USD/RUB 63.95 64.6
Банк:
Дзейнічаюць з 19.09.2019 13:20:00
1 USD 2.058
1 EUR 2.275
100 RUB 3.1995
Канвэртар
Войти в интернет-банк
ie логотипДля выкарыстання інтэрнэт-банкінгу ТК Банка неабходна зайсці ў яго праз браўзэр Internet Explorer версіі
8 і вышэй.